Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Разам перад Іконай Маці Божай Будслаўскай
Разам перад Іконай Маці Божай Будслаўскай3.07.2009. |
![]() З 1 па 2 ліпеня ў Будславе адбылося агульнабеларускае сьвята іконы Маці Божай Будслаўскай. З розных куткоў Беларусі ў Будслаў прыбыло некалькі тысяч пілігрымаў. Па традыцыі, да сьвяткаваньня далучыліся і вернікі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы. ![]() Увечары 1 ліпеня быў адслужаны акафіст да Найсьвятой Багародзіцы, які сёлета падрыхтаваў мінскі маладзёвы міжпарафіяльны хор “Прасфара”. Далучыцца да сьпеву маглі ўсе прысутныя. ![]() У дзень сьвята 2 ліпеня, а 10.30 адбылася ўрачыстая Сьвятая Імша, якую ўзначаліў кардынал Казімір Свёнтэк. Акрамя ўсіх беларускіх ярархаў (разам з Архімандрытам Сяргеем), Сьвятую Імшу саслужылі лацінскія і грэка-каталіцкія сьвятары з усёй Беларусі. ![]() ![]() Вярнуцца назад |