Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Першая Споведзь і ўрачыстае Сьвятое Прычасьце
Першая Споведзь і ўрачыстае Сьвятое Прычасьце19.05.2008. |
|
У Нядзелю Ўсіх Сьвятых, 18 траўня, у нашай парафіі чацьвёра дзяцей: АНАСТАСІЯ АБЛАМЕЙКА, ВАЛЕРЫЯ ЖУКОЎСКАЯ, АЎГУСТА СІЗОНАВА і АЛЕГ МАЗУРКЕВІЧ першы раз у сваім жыцьці прыступіліся да Таямніцы Споведзі і ўрачыста прынялі Сьвятое Прычасьце.
Бацькі разам з усёй парафіяльнай супольнасьцю маліліся Боскую Літургію за Божае блаславеньне для іхніх дзетак. Пробашч парафіі а. Андрэй Абламейка напрыканцы Літургіі павіншаваў дзяцей, іхніх бацькоў і катэхетаў – сястру Вікторыю і Дашу Сушу. Таксама зазначыў, што гэтая ўрачыстасьць ёсьць для нас сьведчаньнем жыцьця парафіі, а таксама і будучыні Царквы. А вось што кажуць пра гэта самі непасрэдныя ўдзельнікі сьвята – бацькі і дзеці: Юра Мазуркевіч (тата Алега): Для мяне гэта сустрэча майго сына з Хрыстом. Гэта вельмі важна для яго, тым больш што ўчора ён яшчэ стаў скаўтам-“ваўчанём”, а сёньня прыступіўся да Першай Споведзі. Гэта такое яднаньне дзіцяці і ўсёй маёй сям'і з Хрыстом . Невес Арыяс (бабуля Алега): Гэта радасьць за ўнука, што ён зарабіў гэты свой першы крок у дарослае жыцьцё. Дзякуй усім, хто да гэтага спрычыніўся. Алег Сізонаў (тата Аўгусты): Гэта вялікае сьвята, важная падзея ў жыцьці нашае дачкі, вельмі сур'ёзны крок. Яна ўчора вельмі перажывала, а сёньня, як бачыце, вельмі задаволеная. Аўгуста: Я вельмі хвалявалася, а сёньня гэта маё сьвята. Вярнуцца назад |