Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Адышоў да Госпада а. Адрыян Цкуй
Адышоў да Госпада а. Адрыян Цкуй26.02.2009. |
![]() Нарадзіўся ён 11 лютага 1970 года ў Мэльбурне. У 1992-1997 гг. быў семінарыстам у папскай Калегіі сьв. Язафата ў Рыме. 13 сьнежня 1997 года атрымаў сьвятарскія пасьвячаньні і быў прызначаны на парафію Сьвв. Ап. Пятра і Паўла ў Мэльбурнскай Епархіі УГКЦ. ![]() У верасьні 2004 г. прызначаны канцлерам Апостальскага Візітатара для ўкраінскіх грэка-католікаў у Італіі. У 2004-2008 гг. а. Адрыян быў вікарным душпастырам пры храме Маці Божай Жыровіцкай у Рыме (украінская парафія сьвятых Сяргея і Вакха), дзе заўсёды зь вялікай гасьціннасьцю прымаў беларускіх пілігрымаў. ![]() Вярнуцца назад |