Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Адышоў да Госпада Патрыярх Алексій ІІ
Адышоў да Госпада Патрыярх Алексій ІІ5.12.2008. |
![]() 4 сьнежня 2008 г. ва ўрачыстасьць Уваходу ў храм Багародзіцы, Патрыярх Алексій ІІ адслужыў сьвяточную Боскую Літургію ва Успенскім саборы Крамля. ![]() Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Алексій ІІ — пятнаццаты першаярарх Рускай Праваслаўнай Царквы з часу ўсталяваньня патрыярхату ў Маскве ў 1589 г. ![]() Вечарам 5 сьнежня 2008 г., у Душпастырскім Цэнтры сьв. Язэпа з Менску, Апостальскі Візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы Архімандрыт Сяргей (Гаек) адслужыў паніхіду за супакой душы заснулага Патрыярха Алексія ІІ. У блаславёным сьне яго дай, Госпадзе, знайсьці вечны супакой душы заснулага слугі Твайго і ўчыні яму вечную памяць. Вярнуцца назад |