Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Знак і зарука нашай еднасьці з Богам і паміж сабою
Знак і зарука нашай еднасьці з Богам і паміж сабою23.11.2008. |
![]() Працягваем разважаньні мітрафорнага пратаярэя Аляксандра Надсана, Апостальскага Візітатара для беларусаў Замежжа, з ягонай кніжкі ”Духоўныя настаўленьні”, выдадзенай з нагоды Залатога Юбілею сьвятарства. ![]() ![]() Пра гэта добра сказаў сьв. Ян Залатавусны: "Не чалавек, але сам Госпад, які быў укрыжаваны за нас, робіць прынесеныя дары Целам і Крывёю Хрыста. Сьвятар, у асобе Хрыста, вымаўляе словы, але сіла і ласка прыходзяць ад Бога. Ён кажа: "Гэта – Цела Маё". Гэтыя словы пераўтвараюць тое, што было ахвяраванае". Госпад сказаў: "Хто есьць Маё Цела і п'е Маю Кроў, мае жыцьцё вечнае, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень" (Ян 6:56). Таму годным заканчэньнем Літургіі ёсьць прыняцьце вернымі Цела і Крыві Хрыстовых у сьвятым Прычасьці. Прычасьце – гэта "'хлеб нябесны", ежа вечнага жыцьця, знак і зарука нашай еднасьці з Богам і паміж сабою. Фрагмент з кнігі мітрафорнага пратаярэя Аляксандра Надсана: „Духоўныя настаўленьні”, выдадзенай Грэка-каталіцкай парафіяй сьвятапакутніка Язафата ў г. Полацку (Полацк 2008) з нагоды 50-годзьдзя Ягонага сьвятарства. Вярнуцца назад |