Парафія сьвятога Язэпа > Казаньні і гаміліі > Чацьвёртая нядзеля Вялікага посту (ўспамін вялебнага Яна Лесьвічніка) (Мк 9, 17 – 31; Габ 6, 13 – 20)
Чацьвёртая нядзеля Вялікага посту (ўспамін вялебнага Яна Лесьвічніка) (Мк 9, 17 – 31; Габ 6, 13 – 20)28.03.2025. |
|
Дарагія браты! Дарагія сёстры! Да каго Ісус звяртаецца так незразумела, а нават крыўдна, у толькі што прачытаным фрагменце Евангелля: “О, род няверны! Дакуль буду з вамі? Дакуль буду цярпець вас?” (Мц 9, 19)? Быць можа Ён звяртаецца да бацькі апантанага хлопца, ці да сваіх вучняў, ці да іншых прысутных людзей? Цяжка на гэта адказаць. Хутчэй за ўсё ён зьвяртаецца да кожнага з нас, хочучы звярнуць нашую ўвагу на тое, што кожны з нас мае праблемы з верай.
2. Цікава заўважыць, што нашая вера (ці яе адсутнасць) найбольш яскрава праяўляецца ў сітуацыях крытычных: у крызісе, у бядзе. Вось і тут, паглядзіце! Некаторыя людзі прыйшлі проста “падзівіца” на цуд, які меліся ўчыніць вучні Ісуса. Самі вучні прыйшлі, каб паказаць саміх сябе, якія яны цудатворцы і якую маюць уладу… Кніжнікі прыйшлі, каб пасмяяцца з вучняў: яны ад самага пачатку супраць усяго таго, чаго б ні зрабілі вучні (нават, калі б і зьдзейсьнілі цуд)… Карацей кажучы, усе яны забыліся пра хлопца, які чакаў аздараўлення. Толькі бацька хлопчыка і Ісус памяталі пра яго, і толькі яны зацікаўленыя яго будучыняй.
Вярнуцца назад |