Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Патрыярх Барталамей накіраваў ліст падтрымкі Папу Францішку

Патрыярх Барталамей накіраваў ліст падтрымкі Папу Францішку


20.02.2025.
Патрыярх Барталамей накіраваў ліст падтрымкі Папу ФранцішкуПатрыярх Канстанцінопальскі накіраваў уласнаручны ліст падтрымкі Папу, які знаходзіцца на лячэнні ў рымскай бальніцы Джэмэлі.

 

Барталамей І выказаў спадзяванне на хуткае выздараўленне Францішка і яго вяртанне да выканання сваіх адказных абавязкаў. Як паведамляе афіцыйны сайт Канстанцінопальскага Патрыярхату, ліст быў перададзены 18 лютага 2025 года кардыналу Джорджу Коавакаду, які ўзначальваў ватыканскую дэлегацыю падчас візіту ў Фанар.

 

"У гэты няпросты час хвароба з'яўляецца выпрабаваннем, але і нагодай для ўмацавання нашага братэрскага адзінства", - напісаў у сваім лісце ганаровы патрыярх.

 

Візіт ватыканскай дэлегацыі ў Фанар быў звязаны з падрыхтоўкай да вясновага візіту Пантыфіка ў Турцыю, падчас якога плануецца сумеснае святкаванне 1700-годдзя Нікейскага Сабора. Падзея мае асаблівае значэнне для экуменічнага дыялогу паміж католікамі і праваслаўнымі.

 

Варта адзначыць, што сяброўскія адносіны паміж Францішкам і Барталамеем І на працягу многіх гадоў з'яўляюцца моцным фундаментам для развіцця экуменічнага дыялогу паміж Рымам і Канстанцінопалем.

 

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News


Вярнуцца назад