Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Захаваньне праху Гая Пікарды ў Мінску 15.ХІ.2008 г. у 19:00 г.

Захаваньне праху Гая Пікарды ў Мінску 15.ХІ.2008 г. у 19:00 г.


13.11.2008.
Гай Пікарда
З блаславенства Яго Эксцэленцыі Архібіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча я накіраваў лісты ў Міністэрства замежных справаў і ў Міністэрства Культуры РБ, ад якіх атрымаў згоду на пахаваньне астанкаў (капсулы) Гая Пікарды, дасьледчыка гісторыі беларускай духоўнай музыкі і вялікага ўшанавальніка беларускай мовы і паэзіі.

Як беларусіст, дасьледчык беларускай культуры, ён быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
Ён быў нязьменным членам журы Міжнароднага фестывалю: “МАГУТНЫ БОЖА” ў Магілёве.
Яго пяру належаць многія артыкулы па беларускай літаратуры, пра Францыска Скарыну і яго сімволіку, а таксама рэцензіі, зьмешчаныя ў лонданскім квартальніку “The Byelorussian Studies”. Выдаваў для англічан часопіс пра беларускую культуру “The Byelorussian Cronicle”. Пасьля сьмерці дасьледчыка засталася неапублікаванай галоўная яго праца – зборнік “Залатая Беларусь”.

У сваім запавеце выказаў пажаданьне пахаваць яго ў адной з Менскіх Сьвятыняў.

Закладка капсулы з прахам і асьвячэньне мемарыяльнай дошкі плануецца на 15.ХІ.2008 г. у 19:00, у Мінскім касьцёле сьвятога Сымона і сьвятой Алены каля зьнешняй сьцяны.

Сьвятую імшу адслужыць Дастойны Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, у саслужэньні Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыта Сяргея Гаека.

З павагаю і Божым блаславенствам!


Ксёндз-магістр
Уладыслаў Завальнюк
Пробашч парафіі
сьвв. Сымона Алены ў Мінску

Вярнуцца назад