Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 2 студзеня - успамін пакутніцкай смерці архімандрыта Фабіяна

2 студзеня - успамін пакутніцкай смерці архімандрыта Фабіяна


2.01.2024.

2 студзеня - успамін пакутніцкай смерці архімандрыта Фабіяна2 студзеня 1946 года ў Бутырскай турме ў Маскве быў закатаваны слуга Божы архімандрыт Фабіян Абрантовіч – беларускі манах-марыянін. 

 

У 1928-1939 гг. Апостальскі адміністратар Каталіцкай Царквы візантыйска-славянскага абраду ў Харбіне (Маньчжурыя). 

 

З 1939 года быў у зняволенні. Вярхоўны суд РФ рэабілітаваў а. Ф. Абрантовіча 24 кастрычніка 1992 г.

 

Паводле ўспамінаў сукамэрнікаў, а. Фабіян зведаў жудасныя катаванні, пасля якіх "ён штодня прыходзіў - лепш сказаць - яго ўносілі і кідалі як мяшок".

 

А калі прыходзіў у сябе, тады "блізу ўвесь час праводзіў у малітве". 

 

Іншы беларускі святар Язэп Германовіч так казаў пра свайго сябра: "Людзі яго называлі: «наш Прафэсар», «наш Фабіян», «наш Абрантовіч»… Гэты дзіўны назоў «наш» давалі яму паўсюдна. Такі «голас народу» азначаў чалавека, што вырас з нашага грунту й рос ды красаваўся на сваёй зямлі – наш, родны й дарагі Сын Беларусі".


Вярнуцца назад