Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Актуальнасць усходняй літургічнай традыцыі для духоўнага ўмацавання сем'яў

Актуальнасць усходняй літургічнай традыцыі для духоўнага ўмацавання сем'яў


17.10.2023.

Актуальнасць  усходняй літургічнай традыцыі для духоўнага ўмацавання сем'яў16 кастрычніка 2023 г. у грэка-каталіцкай парафіі свв. Братоў-Апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасці ў малітве адзначана 45-ю гадавіну абрання (16.10.1978) Біскупам Рыму кракаўскага архібіскупа Кароля Вайтылы, які 22.10.1978  уступіў на катэдру св. Пятра з імем Ян Павел ІІ. 

 

У падзячнай малітве ўдзельнічалі святары Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, якія ў гэты дзень сабраліся на душпастырскай Сінаксе. Святары абмяркоўвалі праблемы душпастырскай апекі над сем'ямі - выкарыстоўваючы матэрыялы штогадовай сустрэчы біскупаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы (якая прайшла ў Афінах з 18 па 21 верасня 2023 г.).

 

Асэнсавана вартасць і актуальнасць  усходняй літургічнай традыцыі для духоўнага ўмацавання сем'яў - бацькоў і дзяцей, асабліва каштоўнасць супольнай малітвы ў сем'ях. Добрай нагодай для гэтага можа быць так сама ўшанаванне святых Апякуноў абшчын у рамках парафіяльных святаў.

 

Душпастырская сустрэча завяршылася супольнай Боскай Літургіяй.

 

Актуальнасць  усходняй літургічнай традыцыі для духоўнага ўмацавання сем'яўАктуальнасць  усходняй літургічнай традыцыі для духоўнага ўмацавання сем'яў


Вярнуцца назад