Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Братэрская Сінакса Іерархаў Усходніх каталіцкіх Цэркваў Еўропы распачалася ў Афінах
Братэрская Сінакса Іерархаў Усходніх каталіцкіх Цэркваў Еўропы распачалася ў Афінах18.09.2023. |
|
У сустрэчы ў Афінах удзельнічаюць больш за 60 іерархаў ды іх супрацоўнікаў з каталіцкіх Цэркваў візатыйскай, армянскай, мараніцкай, сірыйскай і малабарскай традыцыі ў Еўропе. Беларускую Грэка-каталіцкую Царкву (БГКЦ) прадстаўляюць архімандрыт Сяргей (Гаек) MIC і іераманах Лявонцій (Тумоўскі) MSU.
У Праграме Сінаксы прадбачаныя багаслоўскія даклады ды іх абмяркаванне і літургічныя службы: у аўторак - 19 верасня Боская Літургія ў катэдральным саборы Грэка-каталіцкага Экзархата ў Афінах, у сераду - 20 верасня Вячэрня ў катэдры Армянскага Ардынарыята ў Афінах.
На пачатак працаў Сінаксы прывітальныя словы да ўдзельнікаў накіравалі Апостальскі нунцый ў Грэцыі архібіскуп Рамэо Паўлоўскі, Старшыня ССЕЕ Архібіскуп Гінтарас Грушас і Сакратар Дыкастэрыі Ўсходніх Цэркваў Манс. Мішэль Жаляк.
Працы ўдзельнікаў гэтай душпастырскай сінаксы, што прыбылі з 20-ці краінаў Еўропы, праходзяць вакол тэмы "Сям'я ў сучасным свеце. Выклікі і надзеі для Усходніх Каталіцкіх Цэркваў". Вярнуцца назад |