Ян Павел II (лац.: Ioannes Paulus PP. II, польск.: Jan Paweł II), да інтранізацыі (інаўгурацыі пантыфіката) — Караль Юзаф Вайтыла (Karol Józef Wojtyła) нарадзіўся 18 траўня 1920 г. у Вадовіцах (Кракаўскае ваяводства, Польшча). Папа Рымскі з 16 кастрычніка 1978. Адышоў у вечнасць 2 красавіка 2005 года. (Месца пахавання: базіліка св. Пятра ў Ватыкане - капліца св. Себасцьяна).
1 траўня 2011 г. Папа Бенядыкт XVI беатыфікаваў Яна Паўла ІІ, а 27 красавіка 2014 г. Папа Францішак кананізаваў Яго (абвясціў святым для ўсёй Каталіцкай Царквы).
Як дата літургічнага ўспаміну (memoria facultativa) св. Яна Паўла, папы, ІІ быў абраны дзень 22 кастрычніка, дзень афіцыйнай інаўгурацыі (у 1978 г.) яго Пятровага служэння (пантыфіката) пасля Яго абрання ў Канклаве 16 кастрычніка 1978 г.
***
МАЛІТВА АБ АТРЫМАНЬНІ ЛАСКАЎ БОЖЫХ ПРАЗ ЗАСТУПНІЦТВА СЬВЯТОГА ПАПЫ ЯНА ПАЎЛА II
О Найсьвяцейшы Трыадзіны Божа, дзякуем Табе, за тое, што дараваў Царкве Папу Яна Паўла ІІ, у якім зазьзяла Твая айцоўская дабрыня, слава Крыжа Гасподняга і хараство Духа любові.
Ён, цалкам давяраючы Тваёй бясконцай міласэрнасьці і матчынаму заступніцтву Прачыстай Дзевы Марыі, даў нам жывы прыклад Ісуса Добрага Пастыра.
Ён паказаў сьвятасць як узор штодзённага хрысьціянскага жыцьця, як шлях для дасягненьня вечнай еднасьці з Табою, Божа.
Дай нам Госпадзе, праз Яго заступніцтва, згодна з Тваёю воляю, тую ласку, аб якой просім з вераю ды надзеяй.
Амін.
З АРХІВА SvJazep - пра св. Яна Паўла ІІ, папу.