Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Мітрапаліт Юзаф Станеўскі наведаў з візітам Першаіерарха Беларускай Праваслаўнай Царквы
Мітрапаліт Юзаф Станеўскі наведаў з візітам Першаіерарха Беларускай Праваслаўнай Царквы22.12.2021. |
|
Гэты візіт да праваслаўнага Прадстаяцеля стаў першым з моманту прызначэння арцыбіскупа Станеўскага на пасаду Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага.
Мэтай сустрэчы было падтрыманне і развіццё адкрытых братэрскіх адносін паміж Касцёлам у Беларусі і братняй Праваслаўнай Царквой.
Як паведамляе афіцыйна партал Беларускай Праваслаўнай Царквы Church.by, падчас сустрэчы іерархаў, якая адбылася ў Мінскім епархіяльным упраўленні, абмяркоўваліся актуальныя пытанні царкоўнага жыцця і выклікі сучаснага свету, якія стаяць перад хрысціянствам. Была выказана зацікаўленасць у далейшым развіцці ўзаемаадносін на аснове гістарычна склаўшагася вопыту пазітыўнага ўзаемадзеяння традыцыйных канфесій на тэрыторыі Рэспублікі.
Патрыяршы Экзарх у асобе арцыбіскупа Юзафа павіншаваў усіх вернікаў Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі з блізкім ужо святам Нараджэння Хрыстова.
На памяць пра сустрэчу, якая прайшла ў цёплай абстаноўцы, іерархі абмяняліся памятнымі падарункамі, адзначаецца на партале Church.by.
Паводле: Church.by / Catholic.by Вярнуцца назад |