Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Першая кніга ў новай выдавецкай серыі «Святыні Вялікага Княства Літоўскага» прысвечана Грэка-Каталіцкай Царкве
Першая кніга ў новай выдавецкай серыі «Святыні Вялікага Княства Літоўскага» прысвечана Грэка-Каталіцкай Царкве26.11.2021. |
|
Як паведамляецца на старонцы суполкі Грэка-каталікі (уніяты) Беларусі ў сацыяльнай сетцы Вк, у кнізе апублікаваны апісанні 338 цэркваў на тэрыторыі Аршанскага, Ашмянскага, Ваўкавыскага, Гродзенскага, Лідскага, Мінскага, Навагрудскага, Пінскага, Рэчыцкага і Слонімскага паветаў, а таксама Полацкага ваяводства і Інфлянтаў за перыяд 1675–1698 гг.
Выданне, укладальнікам якога з’яўляецца гісторык і архівіст Дзяніс Лісейчыкаў, распачынае новую выдавецкую серыю «Святыні Вялікага Княства Літоўскага».
Асноўны масіў апрацаваных і прадстаўленых у кнізе дакументаў быў выяўлены ў фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і Расійскага дзяржаўнага гістарычнага архіва (г. Санкт-Пецярбург).
З наступнага тыдня (з 29 лістапада 2021) кнігу можна будзе набыць: - у грэка-каталіцкіх парафіяльных цэнтрах; - непасрэдна ў архіве (Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 24 — навукова-даведачная бібліятэка); - у кнігарні «Акадэмкніга» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 72).
Паводле Catholic.by Вярнуцца назад |