Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Апостал Андрэй – Пакравіцель хрысціянскага братэрства

Апостал Андрэй – Пакравіцель хрысціянскага братэрства


25.11.2021.

Апостал Андрэй – Пакравіцель хрысціянскага братэрстваДні малітвы за праваслаўных Братоў і Сясцёр.

 

У супольнасцях беларускіх грэка-католікаў працягваецца душпастырская навена – шлях духовага подзвігу і падрыхтоўкі - да свята св. Апостала Андрэя Першапакліканага, якога шануюць усе хрысціяне.

 

У дні 25-27 лістапада 2021 г. молімся асабліва за праваслаўных Братоў і Сясцёр, якія набліжаюцца да пачатку Перадкаляднага посту. (“Рождественский пост” для праваслаўных у Беларусі пачынаецца 28 лістапада 2021 г.).

 

+ + +

 

Ідэя абвяшчэння апостала Андрэя Апекуном (Заступнікам) братэрскага дыялогу паміж хрысціянамі заходняй і ўсходняй традыцыі належыць св. Паўлу VI Папе Рымскаму. Яна нарадзілася ў час яго сустрэчы з Усяленскім Патрыярхам Афінагорам у Святой Зямлі ў 1965 годзе.

 

Гэтая ініцыятыва была прынята Патрыярхам Афінагорам, які адказаў на яе ў размове з французскім праваслаўным багасловам Аліўе Клеманам летам 1968 года. Гэтыя размовы былі выдадзены ў 1969 годзе ў кнізе пад загалоўкам ROMA-AMOR.

 

+ + +

 

Малітвамі Апостала Андрэя Першапакліканага няхай Госпад даруе нам у Беларусі плённы міжканфесійны дыялог для духовага дабра ўсіх жыхароў шматканфесійнай Беларусі.


Вярнуцца назад