Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > "Хваліці буду Стварыцеля Бога"
"Хваліці буду Стварыцеля Бога"28.04.2021. |
|
Дай, добры Божа, зару й сонца бачыць, Тваёю ласкай захавай ад грэху: К Табе ўздыхае маё сэрца, плачыць – Дай ў Тваёй сіле мне знайсьці пацеху.
Ты сьвет уладзіў на людзкую службу – Такі карысны і такі прыгожы, Каб мы, ўвайшоўшы з гэтым сьветам ў дружбу, Цябе хвалілі, найлепшы наш Божа!
Табе малюся, Божа міласьцівы, Дай мне ўбачыць сьвет Твой найясьнейшы – Цябе самога і ўсе ў небе дзівы – На векі вечны Божа наймілейшы!
Тваёю моцай і я моцны стану – Айца, і Сына, і Духа Сьвятога – Тройцу адзіну, калі ў неба гляну, Хваліці буду Стварыцеля Бога.
Будзь слава Богу ў Тройцы ўсемагутнай І жыватворчай, вечнай назаўсёды, І неразьдзельнай, і адзінасутнай, У Божай моцы – знак любові-згоды.
Вершаваны пераклад на сучасную беларускую мову а. Язэпа Гэрмановіча
Вярнуцца назад |