Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > У Маскве католікі і мясцовыя беларусы маліліся ў 35-ю гадавіну Чарнобыльскай катастрофы
У Маскве католікі і мясцовыя беларусы маліліся ў 35-ю гадавіну Чарнобыльскай катастрофы27.04.2021. |
|
У памяць аб гэтай трагічнай падзеі, якая адбылася 35 гадоў таму, на супольную малітву сабраліся католікі Маскоўскага рэгіёна і прадстаўнікі беларускай дыяспары. Цэлебрацыю святой Імшы ўзначаліў айцец Дарыюш Харасімовіч OFMConv, кусташ Расійскай кустодыі Меншых Братоў Канвентуальных. Разам з ім служылі айцец Пётр Карнялюк OFMConv і протаархімандрыт айцец Петрас Есаян, пробашч армяна-каталіцкай парафіі святога Рыгора Асветніка.
Акрамя малітвы аб пацярпелых у выніку Чарнобыльскай катастрофы, удзельнікі набажэнства скіравалі да Бога просьбы аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця.
Божае слова на святой Імшы прамовіў айцец Петрас Есаян, які паходзіць з Беларусі і выдатна валодае беларускай мовай.
Святар запрасіў кожнага знайсці Бога побач і намагацца захаваць Яго ў табэрнакулюме сваёй душы.
«Паспрабуйце ўбачыць Хрыста ў кожным чалавеку навокал: у транспарце па дарозе на працу, у суседзях. Паспрабуйце пакінуць Яго ў сабе. Як Хрыстус знаходзіцца ў табэрнакулюме ў капліцы, няхай ён таксама застанецца ўнутры кожнага з нас»,— заахвоціў удзельнікаў набажэнства протаархімандрыт айцец Петрас.
Тэкст: Аляксей Бука / Фота: Вольга Хруль / Catholic.by Вярнуцца назад |