Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > У СВЯТЛЕ БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ 2021
У СВЯТЛЕ БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ 202116.04.2021. |
|
Грэка-каталіцкая парафія ў Маладзечне традыцыйна святкавала парафіяльнае свята Хрыста Чалавекалюбца. У парафіяльным храме на вул. Віленскай Боскую Літургію ў 17:00 адслужыў ды прамовіў казанне а. Зміцер Чарнель, рэдэмптарыст. З ім саслужыў а. Аляксей Філіпенка, які рэгулярна нясе душпастырскае служэнне ў Маладзечне. У сітуацыі пандэміі колькасць удзельнікаў свята была абмежаваная і не адбылася традыцыйная пілігрымка вернікаў Цэнтральнага грэка-каталіцкага дэканата.
У суботу ўвечары 10 красавіка у мінскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Яўэпа а. Зміцер правёў у Мінску духовую сустрэчу на тэму “Правакацыя Божай Міласэрнасці”. Раніцай у нядзелю 11 красавіка а. Зміцер узначаліў Боскую Літургію і прамовіў казанне ў мінскай грэка-каталіцкай парафіі Святога Духа (у ніжнім храме касцёла свв. Сымона і Алены). Вернікі з розных мясцінаў Беларусі, якія не маглі фізічна ўдзельнічаць у свяце Хрыста Чалавекалюбца ў Маладзечне, стварылі духовую Платформу Міласэрнасці і малітвай абнялі ўсю Беларусь. Гэта малітва працягвалася і на працягу наступных дзён. Хрысту Чалавекалюбцу былі прынесеныя малітвы: -за Богам сцеражоную краіну нашу Беларусь, -за хрысціянскія Цэрквы ў Беларусі ды іхняе служэнне беларускаму грамадству, -за рыма-каталіцкія дыяцэзіі, якія адзначаюць 30 год стварэння, -за праваслаўнага архібіскупа гродзенскага Арцемія, -за вернікаў Царквы “Новае жыццё”, што засталіся бяз храму, -за церпячых, асуджаных, зняволеных і за іхнія сем’і, -за хворых, асабліва ў выніку пандэміі, -за лекараў, медпрацоўнікаў. Духовая сетка малітвы адкрытая да таго, каб да яе далучыцца. Грэка-каталіцкія вернікі традыцыйна ў гэты пэрыяд моляцца Хрысту Чалавекалюбцу словамі Акафісту Імю Ісусаваму (аўтарства Францішка Скарыны). Вярнуцца назад |