Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Сьвята ў Браславе
Сьвята ў Браславе24.08.2008. |
![]() Пасьля была адслужана ўрачыстая Сьвятая Літургія, якой прадстаяў апостальскі нунцый Марцін Відавіч. Малітва праходзіла пад адкрытым небам, а вельмі блізкая прысутнасьць возера ахалоджвала сьпякоту дня. На супольнай малітве вакол прастола зграмадзілася каля 1,5 тысячы вернікаў. Было вельмі шмат маладых людзей, большасьць з якіх засталася таксама і на чатырохдзённыя рэкалекцыі. Наш Нябесны Айцец клапоціцца пра нас ва ўсім, таму пасьля Сьвятой Літургіі ўдзельнікі былі запрошаныя на вельмі смачны абед. І ўжо насычаны Нябесным і зямным Хлебам Народ Божы мог спакойна вяртацца дамоў. Калі блаславіць Госпад, на наступны год адбудзецца адзінаццатае такое спатканьне. І хаця дата не юбілейная, будзем спадзявацца, што ўшанаваць Маці Божую прыедзе яшчэ больш верных, адданых Богу і Бацькаўшчыне людзей! Семінарыст Сяргей Раюнец Вярнуцца назад |