Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 15 сакавіка Каталіцкая Царква ўшаноўвае памяць святога рэдэмптарыста Клімента Гафбауэра
15 сакавіка Каталіцкая Царква ўшаноўвае памяць святога рэдэмптарыста Клімента Гафбауэра15.03.2021. |
|
Пасля гэтага яны вяртаюцца ў Вену, спадзеючыся заснаваць там супольнасць рэдэмптарыстаў. Але гэта аказалася немагчымым з-за ёзафінісцкіх законаў, якія панавалі ў Аўстрыі, таму айцы на мяжы верасня і кастрычніка 1786 г. вырушаюць у напрамку Варшавы. Перад выездам з Вены яны атрымалі ад апостальскага нунцыя ліст, адрасаваны варшаўскаму нунцыю, у якім было сказана, што тэрыторыяй іх дзейнасці павінна была стаць "Polonia Russa", або тэрыторыя Беларусі, якая адышла да Расійскай імперыі пасля І падзелу Рэчы Паспалітай 1772 г. Верагодна, што вырушаючы з Вены, Гафбауэр з Гюблем накіроўваліся канкрэтна ў Магілёў. Айцы прыбылі ў Варшаву ў лютым 1787 г. Падчас іх падарожжа змянілася рашэнне адносна іх месца прызначэння. Было вырашана, што яны накіруюцца замест Магілёва ў Шведскую Памеранію ў г. Штральзунд. Аднак з-за цяжкай зімы, якая была ў той год, яны засталіся чакаць вясны ў Варшаве, і ў выніку там і засталіся. У Варшаве Клімент Гафбауэр стаў настаяцелем нямецкай царквы св. Бенона. Там ён разгарнуў вельмі энергічную пастырскую дзейнасць і прыцягнуў у Кангрэгацыю шмат кандыдатаў. Царква св. Бенона стала месцам "пастаяннай місіі", у праграму якой уваходзілі штодзённыя навукі, пропаведзі, споведзі і набажэнствы. Пры царкве таксама дзейнічалі сірацінцы і школы для дзяўчат і хлопцаў. Дзейнасць рэдэмптарыстаў ў Варшаве працягвалася да 1808 г.: у гэтым годзе паводле загада Напалеона царкву св. Бенона закрылі, а супольнасць разагналі. Вярнуцца назад |