Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > ПЕРАДКАЛЯДНЫ ПОСТ – ЧАС ДУХОВАЙ САЛІДАРНАСЦІ

ПЕРАДКАЛЯДНЫ ПОСТ – ЧАС ДУХОВАЙ САЛІДАРНАСЦІ


22.11.2020.

ПЕРАДКАЛЯДНЫ ПОСТ – ЧАС ДУХОВАЙ САЛІДАРНАСЦІЗавяршыўся першы  тыдзень Перадкаляднага посту паводле грэка-каталіцкага каляндара (15-21 лістапада), тыдзень асаблівай духовай салідарнасці з тымі, хто патрабуе малітоўнай падтрымкі.


Грэка-каталіцкія вернікі пасцілі ды маліліся за Беларусь, за святаслужыцеляў усіх хрысціянскіх канфесій у Беларусі ды за іх мужнае служэнне ў складаны, сумны час.

 

Напярэдадні гэтага Перадкаляднага посту, у суботу 14 лістапада 2020 – на пачатку цэлебрацыі св. Імшы ў Мінскай рыма-каталіцкай катэдры – Уладыка Юры (Касабуцкі) сказаў: "гэтая малітва — выраз салідарнасці, каб быць разам з усімі людзьмі, якія перажываюць сумныя часы; каб памаліцца за памерлага Рамана Бандарэнку, які стаў чарговай ахвярай тэрору, насілля ў нашай краіне". Грэка-католікі прынялі з удзячнасцю гэтыя словы, як пастырскі заклік да руплівай, няспыннай і нястомнай малітвы – праз заступніцтва Маці Божай Вострабрамскай, якая шануецца (16 лістапада) рыма-католікамі, грэка-католікамі, праваслаўнымі.  

 

Субота 21 лістапада – гэта свята Уводзінаў у храм Найсвятой Багародзіцы (у некаторых супольнасцях гэтае свята адзначалася ў нядзелю 22 лістапада).

 

"Дарам Божага Провіду была магчымасць малітвы ў духовай сулучнасці з Мітрапалітам Тадэвушам (Кандрусевічам), які ў той дзень (суботу) маліўся да Багародзіцы ў дарагой нашым сэрцам Вострай Браме ў Вільні. Подзвіг посту і малітоўнай падтрымкі архіпастыраў і святаслужыцеляў будзем мужна працягваць" – сказаў архімандрыт Сяргей (Гаек) на завяршэнне Боскай Літургіі ў нядзелю, 22 лістапада 2020.

 

Як вядома, Мітрапаліт Тадэвуш часта паўтараў “Малітва мае ўсепераможную моц”


Вярнуцца назад