Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > "За Богам сцеражоную краіну нашу Беларусь!"
"За Богам сцеражоную краіну нашу Беларусь!"19.11.2020. |
За Беларусь ужо доўгі час моляцца жыхары Беларусі (усіх канфесій) ды іхнія сябры ў розных краінах свету.
Тыдзень 16-22 лістапада 2020 з'яўляецца асаблівым часам: "Грэка-католікі Беларусі пачалі Перадкалядны пост, таму для нас магчымасць салідарна далучыцца 18-20 лістапада да посту і малітвы "аб спыненні жорсткасці, насілля і праліцця крыві, а таксама за ўсіх пацярпелых і іх сем’і", да чаго заклікаюць нас браты пратэстанты з евангельскіх Цэркваў - дар Хрыста, Які хоча "каб усе былі адно" (Ян 17:21) - сказаў архімандрыт Сяргей (Гаек) у час вячэрняй малітвы ў сераду 18 лістапада.
Больш таго, серада і пятніца у традыцыі ўсходніх Цэркваў (праваслаўнай і грэка-каталіцкай) - гэта дні посту. Час супольнай малітвы за Беларусь 18-20 лістапада 2020 яднае хрысціянаў, а для людзей добрай волі - гэта час асэнсаваць і ўмацаваць любоў да Бацькаўшчыны.
+++ За Богам сцеражоную краіну нашу Беларусь і ўвесь беларускі народ, за стойкасць у веры, мужнасць у выпрабаваннях і вернасць свайму народу ўсіх нас - Госпаду памолімся. - Госпадзе, памілуй! Вярнуцца назад |