Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Грэка-католікі Мінска запрашаюць да малітвы за Ліван
Грэка-католікі Мінска запрашаюць да малітвы за Ліван3.09.2020. |
|
Адказваючы на заклік Папы да салідарнасці з народам Лівана, накіраваны да вернікаў розных рэлігійных традыцый, у грэка-каталіцкім храме Цэнтра св. Язэпа ў Мінску (вул. Арджанікідзе д. 6) будзе адслужана Боская Літургія і адмысловыя малітвы за Ліван, у бліжэйшую пятніцу, 4 верасня 2020 г., у 18:30. Боскую Літургію ўзначаліць ераманах Лявонцій (Тумоўскі), які ў мінулым наведваў Ліван як пілігрым і даследчык усходніх манаскіх традыцый. Малітва – праз заступніцтва св. Шарбеля – будзе духовай падтрымкай для жыхароў Лівана, радзімы разнастайных хрысціянскіх традыцый, ў сувязі з глыбокім унутраным крызісам, які перажывае краіна. У заўпакойнай малітве будуць узгаданыя ахвяры трагічнага выбуха ў Бейруце ў жніўні гэтага года. Вярнуцца назад |