Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Дзень малітвы за Ліван заклікае правесці Папа 4 верасня
Дзень малітвы за Ліван заклікае правесці Папа 4 верасня2.09.2020. |
|
Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, Святы Айцец нагадаў, што мінуў месяц пасля трагічных выбухаў у Бейруце, у выніку якіх загінула вялікая колькасць жыхароў Лівана. Ён выказаў словы падтрымкі ліванцам таксама ў сувязі з нестабільнасцю і глыбокім унутраным крызісам, які перажывае краіна. Пастыр паўсюднага Касцёла заклікаў не пакідаць Ліван самотным перад абліччам праблем, нагадаўшы, што гэтая краіна заўсёды была знакам надзеі, месцам талерантнасці і мірнага суіснавання, унікальным для свайго рэгіёну. «Заклікаю ўсіх ліванцаў не пераставаць спадзявацца і знаходзіць сілы і энергію, неабходныя для таго, каб распачаць усё нанова. Прашу палітыкаў і рэлігійных лідараў са шчырасцю і дальнабачнасцю працаваць на карысць адбудовы, ахвяруючы прыватнымі інтарэсамі, скіроўваючы погляд на агульнае дабро і будучыню краіны», — сказаў Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 2 верасня. Пантыфік заклікаў міжнародную супольнасць дапамагчы Лівану выйсці з крызісу. Ён заахвоціў мясцовае духавенства спрыяць згодзе, культуры сустрэчы, міру і братэрства, падтрымліваць вернікаў і ўвесь народ у імкненні станавіцца галоўнымі дзеючымі асобамі новага адраджэння. Абвяшчаючы адмысловы Дзень малітвы і посту ў інтэнцыі Лівана, Папа Францішак заклікаў далучыцца да малітоўнай ініцыятывы таксама прадстаўнікоў розных канфесій і рэлігій. Паводле: Vatican News Вярнуцца назад |