Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 18 жніўня хрысціяне Еўропы будуць маліцца за беларускі народ

18 жніўня хрысціяне Еўропы будуць маліцца за беларускі народ


17.08.2020.
18 жніўня хрысціяне Еўропы будуць маліцца за беларускі народВыканаўчы камітэт Еўрапейскай канферэнцыі каталіцкіх камісій па пытаннях справядлівасці і міру Iustitia et Pax выступіў са спецыяльнай заявай адносна цяперашняй сітуацыі ў Беларусі, заклікаўшы католікаў Еўропы аб’яднацца ў малітве за народ краіны.

Як паведаміла беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, у заяве, падпісанай старшынёй выканаўчага камітэту біскупам Даўна і Конара Наэлем Трэанорам (Паўночная Ірландыя), у прыватнасці, сказана: «Мы рашуча асуджаем любыя формы насілля і прымяненне катаванняў з боку беларускіх уладаў супраць затрыманых дэманстрантаў. Мы таксама заклікаем неадкладна вызваліць усіх арыштаваных без аніякіх абгрунтаванняў».

Еўрапейскі камітэт закліклікае далучыцца да малітвы «Ойча наш» за беларускі народ у аўторак 18 жніўня ў 18.00 па цэнтральна-еўрапейскім летнім часе (у 19.00 па мінскім), каб «перамаглі праўда, справядлівасць і мір».

Да беларускіх уладаў скіраваны заклік «прытрымлівацца дэмакратычных прынцыпаў і ў поўнай меры паважаць правы чалавека, уключна з правам на жыццё, свабоду сходаў, прэсы і выказвання меркаванняў».

У заяве апісваецца сітуацыя, якая склалася ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і ў выніку непрапарцыйнага насілля, з якім улады спрабавалі здушыць грамадскія пратэсты супраць фальсіфікацый і маніпуляцый.

Еўрапейскі камітэт Iustitia et Pax далучаецца да каталіцкіх біскупаў Беларусі ў іх закліку шукаць праўду, заснаваную на мірным і ўсеагульным дыялогу паміж беларускімі палітычнымі лідарамі і грамадствам у цэлым, каб пазбегнуць далейшага насілля.

Паводле Catholic.by

Вярнуцца назад