Парафія сьвятога Язэпа > Навіны, Да 100-годдзя Папы Яна Паўла ІІ > Малітва за Беларусь на магіле св. Яна Паўла ІІ
Малітва за Беларусь на магіле св. Яна Паўла ІІ30.07.2020. |
![]() Духовая праграма XXVI грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацк 2020, што праходзіла ў днях 8-12 ліпеня 2020 пад дэвізам “Святло Усходу”, была нагодай ушанаваць 100-годдзе нараджэння Папы-Славяніна Яна Паўла ІІ. Працяг гэтай праграмы “Святло Усходу” абняў хрысціянаў у розных гарадах Еўропы (у Бары 19 ліпеня, у Варшаве 26 ліпеня, у Рыме 30 ліпеня 2020. Гэта былі дні асаблівай малітвы за Беларусь. У чацвер, 30 ліпеня 2020 г., у базыліцы св. Пятра ў Рыме, у св. Імшы на магіле св. Папы Яна Паўла ІІ удзельнічала так сама група хрысціянаў з Беларусі разам з іхнімі сябрамі з Італіі, Польшчы, Расеі. Напрыканцы св. Імшы кардынал Канрад Краеўскі, адказны за дабрачынную дзейнасць Папы Францішка, асвяціў ікону св. Яна Паўла ІІ, напісаную па просьбе валянцёраў грэка-католіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацк. Гэта было нагодай да асаблівай малітвы вернікаў за Беларусь. Высокадастойнаму кардыналу Канраду глыбокая ўдзячнасць і “многія леты! Вярнуцца назад |