Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > “Будзьце мужнымі! Адвагі!”
“Будзьце мужнымі! Адвагі!”12.07.2020. |
|
На працягу 5-ці дзён у духовай праграме, што праходзіла ў фармаце ан-лайн, прыняло ўдзел больш за 100 ўдзельнікаў. На святочнай Боскай Літургіі ў Полацку, пры грэка-каталіцкім храме св. Параскевы Полацкай, у нядзелю 12 ліпеня 2020, сабралося больш за 70 вернікаў з Полацка і Віцебска але прыбылі і пілігрымы з Мінска, Маладзечна, Барысава. Некаторыя з іх прыехалі на роварах, невялікая група прыйшла пешшу. Удзельнікі святкавання ўшанавалі св. Папу Яна Паўла ІІ - з нагоды 100-годдзе ягонага нараджэння - ды дзякавалі Госпаду за пэрыяд 30-ці год, што прайшоў ад першай адкрытай грэка-каталіцкай Боскай Літургіі ў Беларусі (11.03.1990). Асаблівым духовым дарам для ўдзельнікаў свята былі словы св. Яна Паўла ІІ, якія ён накіраваў да грэка-католікаў Беларусі 7 студзеня 2005 года: “Будзьце мужнымі! Адвагі!” На завяршэнне вернікі атрымалі блаславенне новай іконай св. Яна Паўла ІІ. Вярнуцца назад |