Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Ісус Хрыстос прыходзіць як Слова любові Бога да кожнага чалавека

Ісус Хрыстос прыходзіць як Слова любові Бога да кожнага чалавека


24.12.2019.

Ісус Хрыстос прыходзіць як Слова любові Бога да кожнага чалавекаКаляднае відэа-віншаванне Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі

 

 

 

Хрыстос нарадзіўся - славім Яго! 

 
Свята Раства Хрыстовага - свята Нараджэння Госпада нашага Ісуса Хрыста. У гэты час асабліва актуальнымі ёсць словы з Евангелля паводле св. Яна: "Слова сталася целам і пасялілася між намі" (Ян 1:14).


Ушаноўваем нараджэнне Ісуса Хрыста, які прыходзіць да нас як Спрадвечнае Слова Бога.Слова любові Бога да кожнага чалавека;Слова праўды, якое прасвятляе кожнага чалавека. Мы ўсе закліканыя да жыцця ў праўдзе і свабодзе дзяцец Божых, мы ўсе закліканыя да жыцця ў веры, надзеі і любові - любові да Бога, да чалавека, да роднай Царквы, да нашай Бацькаўшчыны - Беларусі, куды Слова Божае на роднай мове прыйшло больш за 500 год таму (1517).


- У гэты святочны час ўспамінаем раз яшчэ вялікі подзвіг веры Францішка Скарыны. - Узгадваем нашых вялікіх духовых настаўнікаў, якія вучылі нас любові да Бацькаўшчыны. Узгадайма хаця б трох: -- грэка-каталіцкага Біскупа Чэслава Сіповіча - 105 год нараджэння якога толькі што адзначылі 8 снежня;-- Экзарха беларускіх грэка-католікаў Антона Неманцэвіча - 80 год прызначэння якога (1940) будзем адзначаць, -- а. Уладзіслава Чарняўскага (+22.12.2001) - які ў савецкі час меў адвагу перакладаць на беларускую мовы Святое Пісанне. 


Мы - беларускя грэка-католікі ў гэтым годзе, які заканчваецца, адзначылі 30 год ад моманту, калі моладзь Мінска і іншых гарадоў - у 1989 годзе - у Барунах, перад Барунскай Іконай Багародзіцы пачала маліцца на роднай беларускай мове.


Свята Раства Хрыстовага - свята Святой Сям'і і свята кожнай сям'і. 


Нашыя святочныя пажаданні: каб у беларускіх сем'ях бацькі вучылі дзяцей любові да Бога, да кожнага чалавека, да Царквы, да Бацькаўшчыны, да роднай мовы. 


Хай Госпад, які нарадзіўся ў Віфлееме - блаславіць наш подзвіг веры, надзеі, любові!


Хай блаславіць Ён усіх католікаў розных абрадаў, хай блаславіць усіх хрысціянаў і ўсіх людзей добрай волі ў нашай Бацькаўшчыне!

 

+Архім. Сяргей (Гаек)
Апостальскі візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
Мінск, Раство Хрыстовае 2019 г.

Вярнуцца назад