Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выказаўся на Сінодзе па тэме ўдзелу моладзі ў Эўхарыстыі
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выказаўся на Сінодзе па тэме ўдзелу моладзі ў Эўхарыстыі10.10.2018. |
|
Раніцай наступнага дня на пасяджэнні выступіў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, які прадстаўляе беларускі епіскапат на Сінодзе.
У сваім выступленні старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі закрануў праблему духоўнай фармацыі праз удзел у сакрамэнтах і асабліва ў Эўхарыстыі. Асаблівую ўвагу ён надаў тэме ўдзелу моладзі ў нядзельнай і святочнай Імшы.
Таксама ў сваім выступленні арцыбіскуп прадставіў эўхарыстычнае сведчанне беларускай моладзі, якое было прынята з энтузіязмам. Так, падчас Сусветных дзён моладзі ў Мадрыдзе ў 2011 г. да Мітрапаліта Кандрусевіча звярнулася беларуская моладзь з пытаннем, чаму ў дыяцэзіі, дзе яна была перад прыбыццём у Мадрыд, у нядзелю не было святой Імшы. Арганізатары казалі, што Імша была ў суботу вечарам. Аднак такі адказ, па словах арцыбіскупа, не задаволіў нашу моладзь.
Іерарх нагадаў і пра тое, што 2 тысячы беларускіх пілігрымаў прымалі ўдзел у візіце папы Францішка ў Літву. Тысячу з іх складала моладзь. Але толькі палова яе прымала ўдзел у сустрэчы з папам у Вільні. На пытанне, чаму, маладыя людзі адказалі, што, нягледзячы на важнасць сустрэчы з Папам, для іх важней удзел у Эўхарыстыі, якую ўзначальвае Святы Айцец. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падкрэсліў, што не дастаткова толькі гарызантальных высілкаў — патрэбны і вертыкальныя. «Езус кажа, што без Яго нічога не зробім. Касцёл павінен быць не толькі камфортным месцам для ўсіх, але і месцам духоўнай фармацыі, каб моладзь сапраўды была радасцю і надзеяй свету», — звярнуў увагу старшыня беларускага епіскапату.
Паводле Catholic.by Вярнуцца назад |