Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Хіратонія Уладыкі Тараса (Сэньківа), дапаможнага біскупа Стрыйскай епархіі УГКЦ

Хіратонія Уладыкі Тараса (Сэньківа), дапаможнага біскупа Стрыйскай епархіі УГКЦ


21.07.2008.
Хіратонія Уладыкі Тараса (Сэньківа), дапаможнага біскупа Стрыйскай епархіі УГКЦ
У нядзелю, 20 ліпеня 2008 г., у катэдральным саборы Усьпеньня Найсьвяцейшай Багародзіцы г. Стрыя адбылася біскупская хіратонія Уладыкі Тараса.
(Як мы інфармавалі, 22 траўня 2008 г. Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI блаславіў рашэньне Сіноду Біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы пра прызначэньне айца Тараса Сэньківа, манаха Чыну братоў меншых сьвятога Францішка з Паўлы “Мінімі”, дапаможным біскупам Стрыйскай епархіі, надаючы яму тытулярны пасад Січэны).

Для здзяйсненьня хіратоніі ў Стрый прыехалі Першаярарх УГКЦ Яго Блаславенства Уладыка Любамір, члены Сіноду Біскупаў Кіева-Галіцкага Вярхоўнага Архібіскупства, рыма-каталіцкі біскуп Джузэпэ з Італіі, прадстаўнікі Ордэна братоў сьв. Францішка з Паўлы “Мінімі” (да ўсходняй галіны якой належыў а. Тарас), сьвятары і сьвецкія вернікі.

Боская Літургія распачалася а 10-й гадзіне. Яе ўзначаліў Яго Блаславенства Любамір у саслужэньні Уладыкі Юліяна (Гбура), епарха Стрыйскага, Ўладыкі Міколы (Сімкайлы), епарха Каламійска-Чарнавецкага ды Уладыкі Уладзіміра (Війцішына), епарха Івана-Франкоўскага. Хіратанізавалі новага Уладыку, праз рукапакладзеньне, усе прысутныя архірэі. У храме залунала велічнае “Аксіос”.
На завяршэньне Боскай Літургіі са словамі падзякі зьвярнуўся Уладыка Тарас. Ён падзякаваў Богу за дар жыцьця, за пакліканьне да сьвятарскага і біскупскага служэньня. Асаблівыя словы падзякі новы біскуп скіраваў да Уладыкі Юліяна (Гбура).
Уладыка Тарас падзякаваў таксама сьветлай памяці Уладыку Паўлу (Васіліку) за тое, што “нарадзіў яго для сьвятарскага служэньня”. Усьведамляючы вялікую адказнасьць за выкананьне ўскладзенай на яго задачы, ён папрасіў прысутных аб малітоўнай падтрымцы.
Пасля Літургіі новы дапаможны біскуп Стрыйскай епархіі ўдзяліў усім прысутным сваё першае біскупскае блаславеньне.

Ад Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы на хіратоніі Уладыкі Тараса прысутнічаў протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, які ў свой час вучыўся разам з а. Тарасам на Тэалагічным факультэце сьвятых Кірылы і Мятода Аламоўцкага ўніверсітэта (Чэская Рэспубліка). Як сімвалічны дар перадаў ён Уладыку Тарасу рэліквіярый з зямлёй з месца забойства сьвятамучаніка Язафата Полацкага і габелен з выявай сьвятой Еўфрасіньні Полацкай.

Паводле Дэпартамэнта інфармацыі УГКЦ

Вярнуцца назад