Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 70-годдзе Беларускай каталіцкай місіі ў Вялікабрытаніі

70-годдзе Беларускай каталіцкай місіі ў Вялікабрытаніі


25.10.2017.

70-годдзе Беларускай каталіцкай місіі ў Вялікабрытаніі24 кастрычніка 2017 г. Беларуская каталіцкая місія візантыйскага абраду ў Вялікабрытаніі святкавала 70-годдзе заснавання.Урачыстая Боская Літургія была адпраўлена ў новым храме св. Кірылы Тураўскага і ўсіх святых заступнікаў Беларускага Народа ў Лондане. 


Узначаліў Боскую Літургію пачэсны госць Яго Блаславенства Святаслаў, Першаіерарх Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, які знаходзіцца з пастырскім візітам у Вялікабрытаніі. Саслужылі Боскую Літургію а. Сяргей Стасевіч - настаяцель лонданскага беларускага храма і а. Андрэй Буйніч з Ліды. 


Пасля багаслужэння Патрыярх Святаслаў наведаў Бібліятэку і музей імя Францішка Скарыны. Сустрэча з парафіянамі адбылася ў цёплай, братэрскай атмасферы. 


Гэта быў першы візіт украінскага Патрыярха да беларусаў у Лондане, пасля гістарычнага візіту яго папярэдніка (Патрыярха Язэпа Сліпога) вясной 1970 года. 

 

70-годдзе Беларускай каталіцкай місіі ў Вялікабрытаніі70-годдзе Беларускай каталіцкай місіі ў Вялікабрытаніі70-годдзе Беларускай каталіцкай місіі ў Вялікабрытаніі70-годдзе Беларускай каталіцкай місіі ў Вялікабрытаніі70-годдзе Беларускай каталіцкай місіі ў Вялікабрытаніі

а. Андрэй Буйніч

 


Вярнуцца назад