Парафія сьвятога Язэпа > Пілігрымка 2017 > Апостальскі Нунцый даслаў пілігрымам свае віншаванні

Апостальскі Нунцый даслаў пілігрымам свае віншаванні


14.07.2017.

Апостальскі Нунцый даслаў пілігрымам свае віншаванніУ чацвер, 13 ліпеня, у трэці дзень XXIII пілігрымкі, пілігрымы маліліся ў Санктуарыі Маці Божай Фацімскай ў Шуміліне.

 

Боскую Літургію ўзначаліў архімандрыт Сяргей (Гаек), які ўзгадаў, што ў той самы дзень удзельнікі беларускай пілігрымкі, якую ўзначаліў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч, моляцца ў Фаціме.

 

На пачатку Боскай Літургіі Архімандрыт Сяргей блаславіў падраснікі і апрануў у царкоўную вопратку двух кандыдатаў у духоўную семінарыю: Арцёма Калугіна з Віцебска і Ціграна-Мікалая Латышава з Мінска.

 

Паводле візантыйскага календара ў гэты дзень прыпадае таксама свята (Сабор) арханёла Гаўрыіла, таму ўдзельнікі пілігрымкі Віцебск-Полацк маліліся асабліва за Апостальскага Нунцыя, які носіць імя Гаўрыіл (вянг. Габор), і за ягонае служэнне ў Беларусі.

 

Апостальскі Нунцый даслаў пілігрымам свае віншаванніАпостальскі Нунцый даслаў пілігрымам свае віншаванніАпостальскі Нунцый даслаў пілігрымам свае віншаванні

 

У адказ Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр даслаў пілігрымам свае віншаванні і Апостальскае Блаславенне:

 

"Дастойны Архімандрыт Сяргей,

Шчыра дзякую за ўсю інфармацыю, якою Вы ласкава дзяліліся са мною ў гэтыя дні праз электронную пошту, а асабліва за малітву ў маім намеры падчас XXIII-й Грэка-каталіцкай Пілігрымкі Віцебск-Полацк.

 

З радасцю вітаю ўсіх пілігрымаў, якія прыбылі ў Шуміліна, і далучаючыся да малітвы, прашу для вас Папскага Блаславення: 

Няхай Беззаганная Дзева Марыя і Арханёл Гаўрыіл заўсёды чуваюць над нашым народам.

 

Ахвотна дасылаю блаславенне ўсім вернікам, якія прымуць удзел у заключным святкаванні Пілігрымкі, 16 ліпеня ў Полацку: 

выдатны прыклад святога Язафата і мітрапаліта Язэпа Вельяміна Руцкага няхай умацоўваюць нашу веру ў Госпада 

і даюць нам мужнасць перад тварам выклікаў будучыні".

 

+Габар Пінтэр

Апостальскі Нунцый у РБ

 

Фота Аляксандра Маламы


Вярнуцца назад