Парафія сьвятога Язэпа > Асобы > Апостальскі Візітатар архімандрыт айцец Сяргей (Гаек)
Апостальскі Візітатар архімандрыт айцец Сяргей (Гаек)23.05.2008. |
![]() У 1974-1976 а. Сяргей працаваў на парафіі ў Глухолазах. Наступныя два гады паглыбляў багаслоўскія веды на тэалагічным факультэце К аталіцкага Універсітэту ў Любліне (кафедра параўнаўчага багаслоўя і экуменізму). Потым быў пасланы ў Рым, дзе ў 1978-1983 студыяваў на Pontificia Instituto Orientale. У лістападзе 1983 г. абараніў доктарскую працу. Вярнуўся ў Польшчу. У 1983-1999 вёў на вукова-дыдактычную дзейнасьць пры кафедры праваслаўнага багаслоўя ў Экуменічным інстытуце Каталіцкага Універсітэту ў Любліне. У беларускія рэлігійныя справы а. Сяргей заангажаваўся ў другой палове шасьцідзесятых гадоў. Гэтаму паспрыяла ягонае знаёмства з марыянінам-беларусам а. Тамашом Падзявам, які меў моцны інтэлектуальны і духоўны ўплыў на яго. Айцец Сяргей лічыць сябе “беларусам па перакананьні”. У 1994 г. Папа Ян Павел ІІ прызначыў а. Сяргея Гаека Апостальскім Візітатарам для грэка-католікаў у Беларусі. У 1996 годзе а. Сяргей атрымаў годнасьць архімандрыта, а ў 1997 ён становіцца кансультарам Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў. Архімандрыт Сяргей зьяўляецца з 1996 году членам-карэспандэнтам Pontificia Academia Mariana Internationalis. Ён таксама аўтар шматлікіх навуковых публікацыяў па літургіцы, марыялогіі, эўхарысталогіі, кірыла-мефоды еўскай традыцыі і экуменічных адносінах Цэркваў на славянскім Усходзе. Вярнуцца назад |