Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Папскі пасланнік на ўрачыстасці ў Будславе — кардынал Крыстаф Шонбарн OP — прыбыў у Мінск
Папскі пасланнік на ўрачыстасці ў Будславе — кардынал Крыстаф Шонбарн OP — прыбыў у Мінск1.07.2016. |
|
У Будславе кардынал Крыстаф Шонбарн OP разам з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам прыме ўдзел у начной працэсіі са свечкамі, а таксама ў цэнтральнай святой Імшы 2 ліпеня, падчас якой прамовіць гамілію.
«У Юбілейны Год Міласэрнасці, падчас якога адбываецца мой візіт, маёй асноўнай місіяй з’яўляецца падзяка Божай Міласэрнасці, — адзначыў кардынал у каментарыі Catholic.by. — Касцёл на беларускай зямлі зведаў шмат трагічных падзей, але Божая Міласэрнасць дапамагла многім людзям захаваць сваю веру і скарыстасць яе, так бы мовіць, у выглядзе стартавага капіталу для новага часу і новага грамадства».
У праграме прабывання кардынала Шонбарна ў Беларусі акрамя ўдзелу ў будслаўскіх урачыстасцях — сустрэчы з каталіцкімі і праваслаўнымі іерархамі, прадстаўнікамі ўлады, наведванне месца памяці нацысцкіх ахвяраў у Трасцянцы і інш. Іерарх з’яўляецца старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Аўстрыі, а таксама уваходзіць у якасці ганаровага члена ў шэраг Кангрэгацый і Папскіх радаў у Ватыкане. Кардынал Шонбарн быў адным з удзельнікаў Сіноду Біскупаў на тэму сям’і, а ў красавіку 2016 года яму была даручана місія прэзентаваць Апостальскую адгартацыю Папы Францішка «Amoris Laetitia» (Радасць любові) па выніках Сіноду. Поўнае імя кардынала гучыць як Крыстаф Марыё Міхаэль Хуга Дам’ян Петэр Адальберт Шонбарн. Ён паходзіць з аўстравенгерскай графскай сям’і. Валодае шасцю мовамі. З’яўляецца айцом-дамініканінам. Вярнуцца назад |