Парафія сьвятога Язэпа > Навіны, Пілігрымка 2016 > XXII грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк, 12-16 ліпеня 2016

XXII грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк, 12-16 ліпеня 2016


22.06.2016.
XXII грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк, 12-16 ліпеня 2016Дэвіз ХХІІ пілігрымкі:


Веру ў адзіную Царкву, 1596 - 2016


Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата - ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да ягонай Полацкай катэдры і месца мучаніцкай смерці Полацкіх пакутнікаў манахаў-базылянаў - пілігрымы пройдуць за 5 дзён: з аўторка да суботы.


* * *


Пілігрымка пачынаецца ў аўторак, 12 ліпеня Боскай Літургіяй у грэка-каталіцкім храме ў Віцебску па вул. 2-я Войкава, № 6А (скрыжаванне з вул. Лявонава).


І этап, аўторак 12 ліпеня: Віцебск - Заронава
“Веру ў адзіную Царкву”


ІІ этап, серада 13 ліпеня: Заронава - Шуміліна 
“Веру ў святую Царкву”


ІІІ этап, чацвер 14 ліпеня: Шуміліна - Обаль 
“Веру ў паўсюдную Царкву”


IV этап, пятніца 15 ліпеня: Обаль - Гараны 
“Веру ў апостальскую Царкву”


V этап, субота 16 ліпеня: Гараны - Струнне – Полацк

Ласкаю, міласэрнасцю і чалавекалюбствам адзінага Збавіцеля”


* * *

У нядзелю – 17 ліпеня 2016 г.

у Полацку ля храму св. Параскевы Полацкай,

у прыватным сектары “Кароўнікі”, вул. Навасёлаў, 70

(даезд ад вакзала аўтобусам № 8 да канцовага прыпынка “вул. Бабушкіна”) святочная Боская Літургія пачнецца а 10:30

+ + +


Тэлефон для кантактаў: а. Зміцер (29) 675 29 97
Velcom
у Мінску звяртацца па тэл.: Андрэй (29) 88 99 550 МТС


Вярнуцца назад