Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > “У пошуках Вялікага Скарбу”
“У пошуках Вялікага Скарбу”23.05.2016. |
|
У суботу, 21 траўня 2016 г. у Мінску адбылася незвычайная акцыя. Дзеці з прытулку Ленінскага раёна разам з валанцёрамі руху св. Мікалая адправіліся ў лес, каб ператварыцца ў індзейскае племя, прайсці шмат выпрабаванняў і здабыць скарбы Майя.
Нават халоднае надвор’е і дождж напярэдадні не змаглі выстаяць перад дзіцячай малітвай і гарачым жаданнем адправіцца ў падарожжа. Таму суботні дзень выдаўся цёплым і сонечным. У лесе на паляне Апачаў дзяцей сустрэлі Лена - Мора па Калена і Каця - Асліная Галава, якія і паведамілі дзецям вялікую тайну аб легендарных скарбах Майя. Так дзеці вырушылі ў нялёгкі шлях да каштоўнасцяў. Праз конкурсы і спаборніцтвы з канкуруючым племем дзеці ўсё ж такі дасягнулі запаветнай мэты.
Вярнуцца назад |