Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Дыск "Спевы Боскай Літургіі святога Яна Залатавуснага" падараваны Папу Францішку
Дыск "Спевы Боскай Літургіі святога Яна Залатавуснага" падараваны Папу Францішку21.05.2016. |
|
“Гэта дар вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, асабліва моладзі, якія на роднай мове моляцца за Папу, за Каталіцкую Царквы ды за сваю Бацькаўшчыну Беларусь, асабліва ў гэтыя дні” – сказаў архімандрыт Святому Айцу.
Папа Францішак перадаў сваё блаславенне беларускім грэка-католікам.
***
Праца над запісам дыска пачалася яшчэ пры жыцці а. Аляксандра Надсана. Пасля ягонай смерці працу над запісам дыска падтрымаў а. Сяргей Стасевіч ды ягоныя супрацоўнікі з беларускай грэка-каталіцкай парафіі ў Лондане.
Над падрыхтоўкай рэпертуара, рэдагаваннем і нотавым запісам працаваў Сяргей Раюнец, запіс і выданне здзейсніла студыя Зміцера Папко (вядомага як Vinsent). Вярнуцца назад |