Парафія сьвятога Язэпа > Навіны, Юбілейны Год Божай Міласэрнасці > Апостальская Пэнітэнцыярыя праводзіць форум аб міласэрнасці
Апостальская Пэнітэнцыярыя праводзіць форум аб міласэрнасці31.03.2016. |
|
Падчас канферэнцыі падкрэслівалася, што міласэрнасць “гэта рака, якая спрадвеку і няспынна арашае ўсё поле Касцёла, а праз яго, увесь свет”. Галоўнае пасланне булы ў тым, што міласэрнасць – гэта сэрца Евангелля. Менавіта таму Касцёл павінен несці яе людзям, нагадаў святар.
У праграме форуму прадугледжаны выступленні выкладчыкаў папскіх універсітэтаў, журналістаў, вернікаў. Адкрыў форум кардынал Маўра Пьячэнца, кіраўнік Апостальскай Пэнітэнцыярыі. Кс. Ныкель заўважыў, што міласэрнасць – гэта цэнтральная тэма пантыфікату папы Францішка, які не стамляецца паўтараць свету, што Бог – гэта Айцец, багаты міласэрнасцю, шчаслівы тым, што прабачае кожнае сваё дзіцё, якое навяртаецца да Яго з сэрцам поўным жалю і пакоры. “Божая міласэрнасць – гэта фундамент усёй душпастырскай дзейнасці папы Францішка, якая выражаецца канкрэтным чынам у яго незлічоных жэстах і бацькоўскай любові да апошніх, бедных, пакутуючых і маргіналізаваных, якія жывуць на экзістэнцыяльных перыферыях свету”, - сказаў прадстаўнік Пэнітэнцыярыі.
Вярнуцца назад |