Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Перадкалядная дабрачынная акцыя
Перадкалядная дабрачынная акцыя16.12.2015. |
|
Але іх чакала разчараванне! Святога Мікалая там не было. Што ж рабіць? Дзеці пачалі шукаць святога Мікалая, даследуючы яго жыццё і дзейнасць. У нейкі момант нарадзілася думка, што ён можа быць проста ў сябе на Радзіме, у горадзе Патары (Малая Азія). Вырашылі ляцець да яго ў госці. Пералёт у антычны горад арганізавалі валанцёры руху св. Мікалая. З дапамогай жыхароў гораду пасля доўгіх пошукаў святы Мікалай усё ж такі знайшоўся. І нават не адзін, а разам з падарункамі і пачастункам.
Першапраходцамі жа сталі дзеці парафіі Праведнага Язэпа, якія пабывалі ў Патары тыдзень раней – у суботу, 5 снежня. Усяго ж да лютага месяца казачнае падарожжа на Радзіму святога Мікалая плануецца зрабіць некалькі разоў. Хто хацеў бы паўдзельнічаць у арганізацыі пералётаў у казку для дзетак і людзей з абмежаванымі магчымасцямі або дапамагчы святому Мікалаю сабраць падарункі, запрашаем у нашу вясёлую каманду.
Сайт падтрымкі: www.valancer.by
а. Аляксандр Шыбека Вярнуцца назад |