Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Лекцыю пра маральны бок транспланталогіі ў медыцынскім універсітэце Віцебска прачытаў грэка-каталіцкі святар Дзміцер Грышан
Лекцыю пра маральны бок транспланталогіі ў медыцынскім універсітэце Віцебска прачытаў грэка-каталіцкі святар Дзміцер Грышан30.01.2015. |
|
Спачатку святар сустрэўся з прафесарам і куратарам дысцыпліны Анатолем Шчасным і выступіў перад курсантамі, якія прыехалі да віцебскіх навукоўцаў з розных гарадоў Беларусі. Сваю лекцыю айцец Дзміцер Грышан пачаў цытатай з кнігі прымудрасці Сіраха пра ўрача і ўрачаванне. Святар засяродзіў таксама ўвагу на асноўных дакументах Касцёла якія акрэсліваюць духоўныя аспекты трансплантацыі органаў і тканяў, — Катэхізіс Каталіцкага Касцёла, энцыкліка Святога Яна Паўла II «Evangelia Vitae», «Хартыя працаўнікоў аховы здароўя», прапанаваная Папскім Саветам па апецы працаўнікоў службы здароўя, а таксама «Заява Папскай Акадэміі навук». Працягам абмеркавання пытанняў транспланталогіі стане ХІ медыцынская канферэнцыя «Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце», якая пройдзе ў Віцебску ў маі бягучага года. Вярнуцца назад |