Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Святы Айцец Францішак: экуменізм – адзін з маіх штодзённых клопатаў
Святы Айцец Францішак: экуменізм – адзін з маіх штодзённых клопатаў21.11.2014. |
|
У сваім звароце Святы Айцец адзначыў, што за апошнія паўстагоддзі быў дасягнуты значны прагрэс у справе экуменізму: амаль зніклі варожасць і абыякавасць, існуючыя раней паміж хрысціянскімі канфесіямі, і, наадварот, пашыраецца супрацоўніцтва паміж імі. Тым не менш, падзелы працягваюць існаваць, як і рознагалосіі адносна новых антрапалагічных і этычных пытанняў. Перад абліччам гэтых праблем, Папа заклікаў працягваць давяраць Богу і ісці шляхам да адзінства, умацоваючы духоўны экуменізм, падтрымліваючы ініцыятывы, якія могуць напоўніць Касцёл “кіслародам сапраўднага экуменічнага духа”, спрыяючы таму, каб “экуменізм крыві” пераўтвараўся ва ўсё большае братэрства паміж хрысціянамі. Вярнуцца назад |