Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Папа Францішак просіць Апостальскага Нунцыя благаславіць моладзь Беларусі
Папа Францішак просіць Апостальскага Нунцыя благаславіць моладзь Беларусі25.09.2014. |
|
Папа з энтузіязмам прыняў да ведама, што Каталіцкі Касцёл у Беларусі застаецца жывой і актыўнай супольнасцю, і дакладней затрымаўся на важных сёлетніх падзеях жыцця беларускіх католікаў. Пантыфік таксама падкрэсліў, што і надалей Святы Пасад будзе намагацца дзейнічаць на карысць беларускага народа, і выказаў надзею на тое, што атмасфера дыялогу і ўзаемапаразумення паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Беларусь будзе ўмацоўвацца, дазваляючы знайсці пазітыўнае рашэнне некаторых адкладзеных пытанняў. Папа выказаў надзею на тое, што маладыя беларусы, незалежна ад веравызнання і перакананняў, адчуваюць сябе пратаганістамі будучыні, людзьмі неабыякавымі да супольнага дабра сваёй краіны і ўсяго чалавецтва. Напрыканцы Пантыфік запэўніў, што моліцца за моладзь Беларусі і ўвесь беларускі народ. Паводле Catholic.by Вярнуцца назад |