Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Кардынал Леанарда Сандры прыняў удзел у адкрыцці новай грэка-каталіцкай епархіі ў Румыніі
Кардынал Леанарда Сандры прыняў удзел у адкрыцці новай грэка-каталіцкай епархіі ў Румыніі2.09.2014. |
|
Ва ўрачыстасцях адкрыцця новай епархіі ў Бухарэсце прынялі ўдзел таксама прадстаўнікі Усходніх Каталіцкіх Цэркваў з Венгрыі, Грэцыі і Украіны. Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі направіў Уладыцы Міхалу віншаванні як знак духовай сулучнасці. Кардынал Леанарда Сандры сустрэўся таксама з прадстаўнікамі мясцовых дзяржаўных і рэлігійных уладаў, у першую чаргу з Патрыярхам Румынскай Праваслаўнай Царквы Данілам, якому пераказаў прывітанне Святога Айца Францішка і пажаданне працягваць шлях дыялога і братэрскага супрацоўніцтва. Яшчэ перад пачаткам візіту, кардынала Леанарда Сандры прыняў на аўдыенцыі Папа Францішак, які даручыў яму “пераказаць усім епіскапам, святарам і вернікам апостальскае блаславенне і пажаданне, заўсёды сведчыць аб радасці Евангелля”. [i][/i] Вярнуцца назад |