Парафія сьвятога Язэпа > Да 100-годдзя біскупа Чэслава Сіповіча > Славацкія грэка-католікі ўшанавалі памяць Уладыкі Чэслава Сіповіча M.I.C.
Славацкія грэка-католікі ўшанавалі памяць Уладыкі Чэслава Сіповіча M.I.C.23.08.2014. |
|
Па запрашэнні мітрапаліта Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы Высакадастойнага Уладыкі Яна (Бабяка) прадстаўнікі беларускага грэка-каталіцкага духавенства 16-17 жніўня 2014 г. удзельнічалі ва ўспенскіх святочных багаслужэннях у санктуарыі ў Люціне. У панядзелак, 18 жніўня 2014 г., беларускія пілігрымы наведалі г. Кошыцэ. Там, на мясцовых могілках супольнасці ордэну езуітаў, маліліся на магіле выдатнага славацкага грэка-каталіцкага гісторыка і багаслова а. Міхала Лацка, а пасля наведалі Студыйны цэнтр хрысціянскай духоўнасці “Усход – Захад”, які носіць імя Міхала Лацка. Гэты цэнтр быў закладзены праф. Янам Бабякам (сённяшнім грэка-каталіцкім мітрапалітам Прэшаўскім), а яго чарговым дырэктарам быў а. д-р Мілан Лях (сённяшні дапаможны біскуп Прэшаўскі). Уладыка Мілан (Лях) суправаджаў дэлегацыю беларускіх грэка-каталіцкіх святароў ў Люціну, Прэшаў і Кошыцэ.Гэта дало магчымасць правесці таксама гістарычна-душпастырскую кансультацыю на тэму ўдзелу ў ІІ Ватыканскім Саборы Біскупа Чэслава Сіповіча і праф. Міхала Лацка. Кансультацыяй пад тытулам “Слугі Евангелля Еднасці” кіравалі Біскуп д-р Мілан Лях (дапаможны біскуп Прэшаўскі), Архімандрыт д-р Сяргей (Гаек), Апостальскі Візітатар БГКЦ ды а. д-р Міраслаў Данцак, рэктар Прэшаўскай грэка-каталіцкай семінарыі. Праф. Міхал Лацко ды д-р Чэслаў Сіповіч – выдатныя даследчыкі традыцыі Усходніх Каталіцкіх Цэркваў. Яны супрацоўнічалі ў працах камісіі па справах Усходніх Цэркваў ІІ-га Ватыканскага Сабору, а таксама ў пэўных душпастырскіх ініцыятывах у Рыме. Архім. д-р Сяргей (Гаек) шмат год праводзіць даследванні экуменічнай спадчыны праф. Міхала Лацка (ягоны студэнт у Папскім інстытуце усходніх студый “Orientale” у Рыме), а Біскуп д-р Мілан Лях ужо шмат год даследуе духовую спадчыну Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы. Вярнуцца назад |