Парафія сьвятога Язэпа > ХХ Пілігрымка > Вырушыла XX грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк, 2014
Вырушыла XX грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк, 20149.07.2014. |
|
Пілігрымка пачалася ў сераду раніцай, 9 ліпеня 2014 г., Малебнам у грэка-каталіцкім храме ў Віцебску. Малітва, якую ўзначалілі а. Андрэй Буйніч з Ліды ды а. Зміцер Чарнель (рэдэмптарыст) з Маладзечна, працягвалася на вуліцах Віцебска. Па вуліцам Віцебска, да першага прыпынку пры крыжах, што стаяць пры выездзе з Віцебска, суправаджаў пілігрымаў Апостальскі Візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы архімандрыт Сяргей (Гаек). Там жа ён перадаў удзельнікам ХХ грэка-каталіцкай пілігрымкі пажаданні ды блаславенне Апостальскага Нунцыя ў Беларусі Архібіскупа Клаўдзія (Гуджэроцці). У гэты дзень мэтай пілігрымкі было Шуміліна, дзе ў рыма-каталіцкім храме Маці Божай Фацімскай була адслужаная Боская Літургія, як падзяка Богу за дар веры Беларускага народу. На шляху пілігрымкі ў гэты першы дзень духоўную канферэнцыю (настаўленне) на тэму “Адвага веры” правёў а. Зміцер Чарнель. Фото Андрэя Гайдукевіча Вярнуцца назад |