Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Памяць Блаславёнага Мікалая ўшанавалі грэка-католікі г. Хайфа
Памяць Блаславёнага Мікалая ўшанавалі грэка-католікі г. Хайфа30.06.2014. |
![]() Знаходзячыся 28 ды 29 чэрвеня ў Галілеі (у рамках агульнабеларускай пілігрымкі на Святую Зямлю) архімандрыт Сяргей прыняў запрашэнне а. Рыгора, які з блаславення Апостальскага адміністратара Мельхіцкай грэка-каталіцкай епархіі Галілеі архібіскупа Майсея, духова акармлае ўкраінскіх вернікаў, што жывуць у г. Хайфа. Для шматлікіх прысутных добра вядома постаць Блаславёнага Мікалая ды ягоная магіла ў Львове, у якой пахаваныя цудатворныя мошчы святамучаніка. “Я меў магчымасць маліцца ў гэтым мельхіцкім храме 30 гадоў таму, калі нараджаўся гэты цэнтр сацыяльнага служэння “Дом Ласкі”. Сёння ён адноўлены і з’яўляецца духовым міжнародным цэнтрам, цэнтрам сапраўды каталіцкім. Дзякую Госпаду, што магу маліцца тут з вернікамі з Украіны, Польшчы, Гішпаніі, Нямеччыны, Швейцарыі – у поўнай еднасці з нашымі арабскімі братамі Мельхіцкай Грэка-Каталіцкай Царквы. Постаць святамучаніка Мікалая заахвочвае ўсіх нас да вернасці Хрысту ў складаных умовах жыцця а ягоныя малітвы суправаджаюць нас у служэнні бліжнім,” – адзначыў архімандрыт Сяргей. Вярнуцца назад |