Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Малітоўны ўспамін ахвяраў бітвы пад Монтэ Касіна

Малітоўны ўспамін ахвяраў бітвы пад Монтэ Касіна


5.05.2014.
Малітоўны ўспамін ахвяраў бітвы пад Монтэ Касіна18-га траўня 1944 году скончылася Бітва пад Монтэ-Касіна, (вядомая таксама як Бітва за Рым), адна з самых вялікіх ды крывавых баталіяў супраць нямецкай нацысцкай арміі на Захадзе Еўропы.
(Гэта была серыя з 4-х бітваў Другой сусветнай вайны каля манастыра Монтэ-Касіна, у выніку якой у 1944 годзе саюзныя войскі прарвалі нямецкія ўмацаванні, названыя «Лінія Густава», і захапілі Рым).

У гэтай бітве ўдзельнічалі шматлікія ўраджэнцы Беларусі, якія змагаліся з нямецкімі нацыстамі ў складзе Арміі Генерала Уладзіслава Андэрса, сфармаванай 4.06.1941 г. на тэрыторыі СССР.

Малітоўны ўспамін ахвяраў бітвы пад Монтэ КасінаМалітоўны ўспамін ахвяраў бітвы пад Монтэ КасінаМалітоўны ўспамін ахвяраў бітвы пад Монтэ КасінаСярод 1058 загінулых жаўнераў, якія паклалі жыццё ў гэтай бітве, было 183 беларусы (іншыя крыніцы кажуць пра 264), прыналежных да розных релігійных канфесій (рыма-католікаў, праваслаўных, грэка-католікаў).
Яны пахаваныя на польскіх вайсковых могілках, побач з манастыром бенедыктынаў на Монтэ Касіна.

Штогод, асабліва ў сакавіку, красавіку і траўні (1-я аперацыя прайшла 15 лютага 1944 г., апошняя, 4-я, 17-га траўня) вайсковыя могілкі на Монтэ Касіна наведваюць пілігрымы з Польшчы, Беларусі, Украіны, Італіі, Вялікабрытаніі, каб у разважанні і малітве ўзгадаць загінулых у барацьбе з нацыстамі.

Сёлета спаўняецца 70 год Бітвы пад Монтэ Касіна. У сувязі з гэтым колькасць наведвальнікаў, у тым ліку з Беларусі, узрастае.
18 сакавіка 2014 г. вайсковыя могілкі наведаў і ўсклаў вянок пашаны Прэзідэнт Італіі Джорджыо Напалітана.

У суботу, 3 траўня 2014 г., у рамках пілігрымкі ў манастыр Монтэ Касіна, на вайсковых могілках разам з міжнароднай групай сяброў Беларусі маліўся Апостальскі Візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы архім. Сяргей (Гаек).

На магіле Васіля Яўтуха, беларускага сапёра, грэка-католіка са Столінскага павета, архім. Сяргей адслужыў пасхальную Паніхіду за ўсіх загінулых у бітве пад Монтэ Касіна, а таксама за тых, хто ўдзельнічаў у гэтай бітве і хто не дажыў да сённяшняга дня, сярод якіх грэка-каталіцкі святар айцец Кастусь Маскалік (+12.04.2010 г., Лондан).

ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!

Вярнуцца назад