Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Папа Францішак звярнуўся з заклікам у сувязі з сітуацыяй ва Украіне

Папа Францішак звярнуўся з заклікам у сувязі з сітуацыяй ва Украіне


2.03.2014.
Папа Францішак звярнуўся з заклікам у сувязі з сітуацыяй ва УкраінеПапа Рымскі Францішак скіраваў зварот да вернікаў, палітыкаў і міжнароднай супольнасці ў сувязі з абвастрэннем сітуацыі ва Украіне.

Пасля традыцынай нядзельнай малітвы “Анёл Панскі” 2 сакавіка 2014 г., звяртаючыся з вакна Апостальскага палацу ў Ватыкане, Святы Айцец заклікаў працягваць “маліцца за Украіну, якая перажывае далікатную сітуацыю”. “

У той жа час, заклікаю ўсе кампаненты краіны прыкладаць намаганні для пераадолення непаразуменняў і будавання разам будучыні дзяржавы. Звяртаюся да міжнароднай супольнасці са шчырым заклікам патрымаць усе ініцыятывы на карысць дыялога і згоды”, сказаў Папа Францішак.

Паводле матэрыялаў “Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё”

Вярнуцца назад