Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > “Дзякуй Богу за ўсё, што маем”
“Дзякуй Богу за ўсё, што маем”3.06.2013. |
|
У грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах 1 чэрвеня 2013 г., з нагоды Міжнароднага Дня Дзіцяці, прайшла асаблівая сустрэча. Вернікі парафіі сустракалі сваіх даўніх сяброў – людзей з абмежаванымі магчымасцямі з мясцовага тэрытарыяльнага цэнтру, а таксама іх бацькоў і педагогаў. Скончыліся духоўныя разважанні малітвай, калі кожны з удзельнікаў, без выключэння, дзякаваў Богу за ўсе, што мае ў сваім жыцці і прасіў здароўя і падтрымкі для сябе і родных. Іх словы былі ўражваючымі. Людзі, якія маюць шмат фізічных абмежаванняў і хваробаў, часта жывучы ў сур’ёзнай беднасці, проста і шчыра казалі Богу: “Дзякуй за ўсё, што маем”. Пасля малітвы адбылася забаўляльная частка, разам з сумесным прыгатаваннем абеду на вогнішчы. Цікава, што цэлы гэты дзень у Івацэвічах ішоў дождж і нават град. Але калі ўсе пачалі выходзіць на вуліцу для забаваў, ён перастаў і зноў распачаўся толькі пасля таго, як усе павярнуліся ў парафіяльны будынак на абед. Усё ў руках Божых! а. Аляксандр Шыбека Вярнуцца назад |