Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Абвал беларускай грэка-каталіцкай царквы ў Лондане
Абвал беларускай грэка-каталіцкай царквы ў Лондане3.06.2013. |
|
Сёння ўночы абвалілася значная частка столі ў памяшканні царквы. Хутчэй за ўсё, гэта стала вынікам будаўнічых работ, што адбываюцца па суседству: уладальнік суседняга дому вырашыў яго знесці. На шчасце, абвал адбыўся ўночы, і ніхто не пацярпеў – хаця толькі ўранку ў нядзелю у царкве прайшла служба для мясцовых беларускіх вернікаў. Беларускія службы ў Лондане працягнуцца ў невялічкай каплічцы ў Marian House – яшчэ адным будынку беларускай грэка-каталіцкай місіі, які месціцца праз дарогу ад пашкоджанага дома. А неўзабаве тут мусіць з’явіцца асобная беларуская царква, праект якой ужо гатовы і чакае свайго ўвасаблення. Вярнуцца назад |